Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць чэхаў не цікавяцца Эўрапейскай канстытуцыяй


ПРАГА. Прыблізна 86 адсоткаў чэхаў не цікавяцца Эўрапейскай канстытуцыяй увогуле. З гэтай колькасьці дзьве траціны нічога ня ведаюць пра яе. А кожны пяты чэх нават ніколі ня чуў пра Эўрапейскую канстытуцыю. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, апублікаваныя сёньня. Толькі 17 адсоткаў апытаных адказалі, што маюць нейкае паняцьце наконт зьместу канстытуцыі. Тры чвэрці чэхаў сказалі, што далучэньне іхняй краіны да Эўразьвязу для іх нічога ня значыць. Амаль 20 адсоткаў лічаць, што пасьля гэтага іхняе жыцьцё пагоршылася, і толькі 5 адсоткаў—што ім стала жыць лепей. Большая палова апытаных, аднак, мяркуе, што яшчэ зарана ацэньваць вынікі ўступу Чэхіі ў Эўразьвяз. Эўрапарлямэнт ухваліў агульную для ўсіх удзельнікаў Зьвязу канстытуцыю, хаця большасьць чэскіх дэпутатаў галасавалі супраць. Дзевяць краінаў правядуць рэфэрэндум адносна ратыфікацыі Эўрапейскай канстытуцыі. Такі рэфэрэндум адбудзецца таксама ў Чэскай Рэспубліцы.
XS
SM
MD
LG