Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джордж Буш прыняў прысягу


ВАШЫНГТОН. Джордж Буш прыняў прэзыдэнцкую прысягу – у Вашынгтоне прайшла цырымонія другой інаўгурацыі Буша. У сваёй інаўгурацыйнай прамове Буш падкрэсьліў, што толькі сіла свабоды здольная процістаяць гвалту й тыраніі.

(Буш: ) “Захаваньне нашай свабоды ў вялікай ступені залежыць ад дасягненьня свабоды ў іншых краінах. Найлепшай надзеяй на мір на Зямлі можа быць толькі трыюмф свабоды ўва ўсім сьвеце”.

Каля Капітолю, дзе праходзіла цырымонія, сабраліся звыш 100 тысяч чалавек. Сярод іх былыя прэзыдэнты ЗША Джордж Буш-старэйшы, Джымі Картэр і Біл Клінтан.
XS
SM
MD
LG