Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інаўгурацыя Юшчанкі -- у нядзелю


КІЕЎ. Інаўгурацыя новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі пройдзе ў нядзелю, 23 студзеня. За гэтую дату прагаласаваў сёньня ўкраінскі парлямэнт пасьля таго, як Вярхоўны суд адхіліў скаргу Віктара Януковіча, які аспрэчваў вынікі галасаваньня. Сярод іншых зь перамогаю на выбарах Віктара Юшчанку павіншавалі сёньня Леанід Кучма, Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка. “У Беларусі ведаюць Вас як выдатнага дзяржаўнага дзеяча й дасьведчанага палітыка”, – гаворыцца ў тэксьце віншаваньня беларускага прэзыдэнта. 23 лістапада, да абвяшчэньня ўкраінскім Цэнтравыбаркамам вынікаў галасаваньня, Лукашэнка віншаваў зь перамогаю на выбарах Януковіча.
XS
SM
MD
LG