Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: замах на генэрала Дустума


ШЫБАРГАН. На поўначы Аўганістану ў горадзе Шыбарган учынены замах на ўплывовага палявога камандзіра генэрала Абдула Рашыда Дустума. Сьмяротнік падарваў сябе за некалькі мэтраў ад Дустума неўзабаве пасьля заканчэньня набажэнства з выпадку сьвята прынашэньня ахвяраў – Ід-аль-Адха.

(Дустум: ) “У момант, калі я надзяваў абутак, а мае целаахоўнікі спрабавалі пацясьніць натоўп людзей, што віншавалі мяне зь сьвятам Ід-аль-Адха, – у той якраз момант грымнуў моцны выбух. Ласкаю Алага я ня быў паранены”. Доктар Хасун Арыф у інтэрвію нашаму радыё паведаміў пра больш як 20 параненых пры замаху: “Пяцёра зь іх у цяжкім стане. Нашыя хірургі спрабуюць уратаваць жыцьці гэтых людзей. Апрача сьмяротніка, які сябе падарваў, больш ніхто не загінуў”.

Дустум быў намесьнікам міністра абароны ў аўганскім пераходным урадзе пасьля зьвяржэньня рэжыму Талібану. Летась Дустум балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах, якія выйграў Хамід Карзай.
XS
SM
MD
LG