Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заклікалі вызваліць сваякоў Аслана Масхадава


МАСКВА. Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека й Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя зьвярнуліся да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з заклікам вызваліць сваякоў лідэра чачэнскіх незалежнікаў Аслана Масхадава. У адкрытым лісьце праваабаронцаў канстатуецца, што васьмёра сваякоў Масхадава (у веку ад 35 да 68 гадоў) былі арыштаваныя ў леташнім сьнежні. Арышт, якім кіраваў віцэ-прэм’ер Чачэніі Рамзан Кадыраў, меў прымусіць Масхадава здацца. Праваабаронцы падкрэсьліваюць, што памянёныя дзеяньні чачэнскіх уладаў груба парушаюць міжнародныя стандарты.
XS
SM
MD
LG