Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Казахстане перасьледуюць "Хізб-ут-Тахрыр”


АЛМА-АТА. Казаская паліцыя затрымала каля 40 прыхільнікаў ісламскай арганізацыі “Хізб-ут-Тахрыр”. Паводле інфармацыі паліцыі, на мітынгу каля цэнтральнай мячэці Алма-Аты затрыманыя заклікалі да зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу ў краінах Цэнтральнай Азіі і будуць цяпер прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці. “Хізб-ут-Тахрыр” дэкляруе негвалтоўныя мэтады барацьбы й выступае за стварэньне ў Цэнтральнай Азіі ісламскага халіфату. У цэнтральнаазіяцкіх краінах і ў Расеі дзейнасьць арганізацыі забароненая.
XS
SM
MD
LG