Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі “EGOізмы” (абноўлены)


Валянціна Аксак, Менск Увечары 20 студзеня ў тэатральнай залі менскага Чырвонага касьцёлу адбылася прэзэнтацыя першай у гісторыі беларускай літаратуры кнігі афарызмаў ці, як вызначыў іх аўтар, наш праскі калега Сяргей Абламейка, “EGOізмаў”. Высокаўхвальную прадмову да гэтае кнігі напісаў Васіль Быкаў.

Адкрываючы вечарыну, Сяргей Абламейка прызнаўся, што моцна сумняваўся, ці выдаваць свае афарызмы. Бо ж першая аўтарская кніга афарызмаў выйшла ў Францыі яшчэ трыста гадоў таму. Але потым супакоіў сябе тым, што беларуская літаратура нашмат маладзейшая за іншыя эўрапейскія. Таму і афарызмы ягоныя не выглядаюць запозьнена.

“EGOізмы” Сяргея Абламейкі сабралі поўную тэатральную залю Чырвонага касьцёлу, хоць падобнага кшалту выданьне не назавеш займальным ці лёгкім чытвом.

Сярод публікі – паэты Сяргей Законьнікаў, Генадзь Бураўкін, Міхась Бураўкін, філёзаф Уладзімер Конан, Гісторык Анатоль Сідарэвіч, барды Зьміцер Бартосік, Віктар Шалкевіч, Ірына Міхайлаўна Быкава, іншыя знаныя людзі.

Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі ўрачыста ўручыў Сяргею Абламейку сяброўскі білет гэтае міжнароднае арганізацыі пісьменьнікаў і журналістаў.

“У Беларусі ня ўмеюць хваліць сваіх” – так гучыць адзін з афарызмаў прэзэнтаванае кнігі. Прысутныя на імпрэзе імкнуліся абвергнуць гэтае цьверджаньне, і выглядала, што ім гэта ўдалося.
XS
SM
MD
LG