Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 20 студзеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 20 студзеня

“Могилевский вестник”, 1915 год:

“У пятніцу 15 і нядзелю 17 студзеня ў Магілёве адбыліся велічныя пахаваньні двух габрэяў-воінаў, якія памерлі ад ранаў… Магілёў яшчэ ня бачыў такіх пахаваньняў габрэйскага воіна. У пахаваньнях прынялі ўдзел і хрысьціяне, якія зьявіліся скласьці апошні доўг парэшткам абаронцаў айчыны… Нам перадаюць, што габрэйская грамада глыбока кранутая гэтым актам найвышэйшага высакародзтва і ўвагі, праяўленага хрысьціянамі да грамадзянаў-габрэяў, якія склалі галовы за Цара і Радзіму”.

“Беларуская крыніца”, 1935 год:

“Фрацузскія газэты апісваюць, што ў Парыжы, на унівэрсытэце, вучыцца 20 савецкіх студэнтаў. На гэтых студэнтаў парыжане прыглядаюцца адварачваючыся, бо яны, студэнты, зварочваюць на сябе ўвагу — ходзяць заўсёды і ўсюды разам, мала гавораць і не сьмяюцца. Калі хто іх, гэтых студэнтаў, аб штось запытае, — адказваюць лаконічна, або і зусім не адказваюць. Гэткае іх трыманьне “языка за зубамі” зварочвае ўвагу і вельмі цікавіць парыжан”.

“Звязда”, 1945 год:

“Радасна ўсхваляваныя вызваленьнем нашай змучанай сталіцы Варшавы, вызваленьнем мільёнаў нашых братоў і сясьцёр, тысяч гарадоў і сёл, выражаем Вам, Маршал Сталін, ад імені ўсяго польскага народа і ў Вашай асобе доблеснай Чырвонай Арміі і ўсяму савецкаму народу самую глыбокую і шчырую падзяку… Прэзыдэнт Краёвай Рады Нарадовай Берут. Прэм’ер-міністр Часовага Урада Осубка-Мараўскі. Галоўнакамандуючы Войска Польскага генерал-палкоўнік Роля-Жымерскі”.
XS
SM
MD
LG