Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня -- інаўгурацыя Буша


ВАШЫНГТОН. Джордж Ўокер Буш сёньня прыме прысягу на другі тэрмін прэзыдэнцтва ў ЗША. Да 500 тысячаў чалавек, як чакаецца, возьмуць удзел у цырымоніі й традыцыйным шэсьці па Пэнсыльванія-авеню ад Капітолія да Белага дому. У сталіцы падвышаны меры бясьпекі. Службы бясьпекі ўзьвялі мэталёвыя бар’еры і заварылі люкі. Чакаецца, што ў інаўгурацыйнай прамове Буш распавядзе пра свае пляны на 4 гады. Вядома, што адным з галоўных тэзысаў прамовы Буша будзе: “Свабода дома залежыць ад посьпеху ўсталяваньня свабоды ў іншых краінах”.
XS
SM
MD
LG