Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цунамі забрала звыш 220 тысяч жыцьцяў


ДЖАКАРТА. Колькасьць ахвяраў катастрафічнай стыхіі ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі рэзка вырасла і, паводле афіцыйных зьвестак, складае цяпер 226 з паловай тысяч чалавек. Улады Інданэзіі паведамілі, што колькасьць загінулых ад цунамі й землятрусу павялічылася са 100 тысяч да больш як 166 тысяч чалавек. Мясцовыя ўлады пацьвердзілі гібель дзясяткаў тысяч людзей, якія раней лічыліся зьніклымі бязь вестак.
XS
SM
MD
LG