Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шарон дазволіў кантакты з Абасам


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон зьняў забарону на кантакты з новым кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам. Пасьля гэтага аднавіліся перамовы прадстаўнікоў ізраільскіх і палестынскіх службаў бясьпекі. Палестынскі міністар замежных справаў Набіль Шаат заклікаў палестынцаў і ізраільцаў пайсьці насустрач адны адным і ўсталяваць мір.
XS
SM
MD
LG