Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: 26 ахвяраў сэрыі выбухаў


БАГДАД. У выніку сэрыі выбухаў у Іраку 26 чалавек загінулі, а звыш 50 былі параненыя. Паводле вайскоўцаў, з паўтарыгадзінным інтэрвалам ў Багдадзе здарылася ня менш за пяць выбухаў. Адказнасьць за тэракт каля пасольства Аўстраліі ўзяла на сабе групоўка Абу Мусаба аз-Заркаўі. Раней прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі заявіў, што бясьпека насельніцтва – галоўная мэта ўладаў перад агульнымі выбарамі, прызначанымі на 30 студзеня. На час выбараў плянуецца абмежаваць пераезды па краіне, а таксама зачыніць межы, каб прадухіліць пранікненьне ў Ірак замежных экстрэмістаў.
XS
SM
MD
LG