Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: сэнацкі камітэт зацьвердзіў Райс


ВАШЫНГТОН. Камітэт у міжнародных справах Сэнату ЗША шаснаццацьцю галасамі супраць двух падтрымаў кандыдатуру Кандалізы Райс, прапанаваную прэзыдэнтам Джорджам Бушам на пасаду дзяржаўнага сакратара. Цяпер кандыдатуру Райс павінен зацьвердзіць Сэнат у поўным складзе. Адказваючы на пытаньні чальцоў сэнацкага камітэту, Райс прызнала, што ў адносінах да Іраку быў прыняты шэраг няправільных рашэньняў. Кандаліза Райс мае зьмяніць на пасадзе дзяржсакратара Коліна Паўэла.
XS
SM
MD
LG