Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2005 -- год Айнштайна ў Нямеччыне


БЭРЛІН. Канцлер Нямеччыны Гергард Шрэдэр назваў сёньня Альбэрта Айнштайна найважнейшым вучоным ХХ стагодзьдзя і непахісным апанэнтам нацыяналізму й расізму. 2005 год абвешчаны ў Нямеччыне годам Айнштайна. Народжаны ў 1879 годзе ў нямецкім горадзе Ульм, з прычыны свайго габрайскага паходжаньня Айнштайн пакінуў Нямеччыну ў 1933-м, перабраўшыся жыць у Злучаныя Штаты. У сваіх працах Айнштайн устанавіў існаваньне атамаў і вызначыў іх памер, заклаў асновы квантавай фізыкі і сфармуляваў тэорыю адноснасьці, якая тлумачыць існасьць часу й прасторы.
XS
SM
MD
LG