Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мусульмане ўзышлі на Арафат


АРАФАТ, САУДАЎСКАЯ АРАБІЯ. Звыш двух мільёнаў мусульманаў зьдзейсьнілі сёньня рытуальнае ўзыходжаньне на гару Арафат, дзе, паводле паданьня, прарок Мухамад 14 стагодзьдзяў назад апошні раз зьвярнуўся да сваіх пасьлядоўнікаў. У чацьвер паломнікі вернуцца ў Мэкку, дзе пачынаецца Эйд-аль-Адха, або сьвята прынашэньня ахвяраў. У пятніцу й суботу пройдзе сымбалічнае зьбіваньне д’ябла каменьнем. За бясьпекаю паломнікаў сочаць 60 тысяч паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG