Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуска зноў перамагла ў маратоне ў Сан-Дыега (ЗША)


Сан-Дыега. 38-гадовая беларуска Вольга Юдзянкова другі год запар перамагла ў маратоне ў Карслбадзе (раней называўся San Diego Marathon). Яна прабегла дыстанцыю за 2 гадзіны 42 хвіліны і 7 сэкундаў. Сярод мужчын пераможцам стаў Эндру Мусува з Кеніі.

Вольга Юдзянкова перамагла і летась, з вынікам 2:41:57.

(Юдзянкова: ) "Я адчуваю сябе лепш, чым летась. Я прабегла першую палову дыстанцыі хутчэй, чым у мінулым годзе, а потым трошкі збавіла тэмп, але ўвесь час адчувала сябе камфортна."

У 2003 годзе Вольга Юдзянкова таксама перамагла на маратоне ў Маямі (Флорыда).
XS
SM
MD
LG