Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія журналісты таксама будуць павінны адказваць па законе аб люстрацыі?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Зьвяз журналістаў Польшчы, а таксама шэраг вядучых польскіх сродкаў масавай інфармацыі выступілі з ініцыятывай пашырыць дзеяньне закону аб люстрацыі на ўсіх журналістаў, якія працавалі па спэцыяльнасьці да 1989 году.

Сродкі масавай інфармацыі карыстаюцца найбольшым грамадзкім даверам у Польшчы, таму, паводле кіраўніцтва Зьвязу польскіх журналістаў, людзі, якія працуюць у мэдыях, павінны мець бездакорную рэпутацыю.

Між тым цяпер люстрацыйныя заявы пры ўладкаваньні на працу павінны падаваць толькі кіраўнікі грамадзкага тэлебачаньня і радыё, а што да рэшты журналістаў, дык тое, ці супрацоўнічалі яны ў мінулым са спэцслужбамі застаецца невядомым.

Ініцыятыву Зьвязу журналістаў падтрымалі шэраг вядучых польскіх мэдыяў, у тым ліку часопіс “Wprost”, рэдакцыя якога запрапанавала зрабіць агульнадаступнымі справы ўсіх журналістаў, калі яны ёсьць у архіве камуністычных спэцслужбаў.

Але дзеля гэтага патрэбныя зьмены ў заканадаўстве, якія будуць магчымыя толькі пасьля сёлетніх парлямэнцкіх выбараў, калі посткамуністаў пры ўладзе заменяць правыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG