Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад гару падгані, з гары прыдзяржы, па дарозе едзь, будзеш каня мець


Сяржук Вітушка, Вільня Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Пры ўсяляй рабоце трэба трымацца тэхнікі бясьпекі. Тут вельмі падыходзіць такая прыказка: пад гару падгані, з гары прыдзяржы, па дарозе едзь, будзеш каня мець. Гэтую прыказку перадала мне мая бабуля.

Калі былі малыя, мы памагалі вазіць сена. І давезьці воз сена да вёскі было вялікай праблемай. Рэч у тым, што вясною й восеньню цяжкія трактары разьбівалі вясковыя дарогі, рабіліся вялізныя калюжыны. І на простым коніку з возам даехаць было вельмі цяжка. Пару разоў мы нават і перавярнуліся. У такіх выпадках заўсёды трэба памятаць: пад гару падгані, з гары прыдзяржы, па дарозе едзь, будзеш каня мець. Гэтая прыказка патрэбная ня толькі тым, хто мае сучаснага каня – сучасную машыну, але і ўсім, пры ўсялякай рабоце.
XS
SM
MD
LG