Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Добра, што ёсьць тэлебачаньне і радыё, і мы маем магчымасьць убачыць, што такое Лукашэнка”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 18 студзеня 2005 г. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Віктар Бутто: ) “Мяне зьдзіўляе тое, што вельмі мала паведамляецца нават Беларускай службай Радыё Свабода пра адсутнасьць правасудзьдзя і справядлівасьці ў Рэспубліцы Беларусь, то бок аб адсутнасьці з часу стварэньня гэтай дзяржавы, калі над законамі, над правамі і свабодамі грамадзяніна Беларусі знаходзіцца выканаўчая ўлада зь яе прадстаўнікамі. Дзякуй”.

(Спадарыня: ) “З Новым годам, маё горача любімае Радыё Свабода! Я зь пяшчотнай любоўю выказваю сваю шчырую ўдзячнасьць, што ты абараняеш чалавечыя лёсы, справядлівасьць, абвяшчаючы пра агідную лютасьць лукашэнкаўскіх чыноўнікаў.

Твоим трудом, моя ты милая Свабода, Я с ранних детских лет очень высоко горжусь. И каждый вечер, дорогие голоса я, словно птица, Побыстрее всегда, милые мои, стремлюсь.

(Уладзімер: ) “Добры дзень! Наконт інтэрвію Зянона Пазьняка, што трэба рабіць, каб нашая бацькаўшчына была вольнай. Перш за ўсё, кожны сапраўдны беларус павінен умацоўваць сваё здароўе, бо яно вельмі дрэннае. Гэта значыць, весьці здаровы лад жыцьця. Напрыклад, наша сям’я, я, жонка і дзьве дзяўчыны, вядуць здаровы лад жыцьця. Так, у лістападзе-сьнежні мы правялі спэцыяльны трохтыднёвы курс загартаваньня целаў і душаў. Падчас гэтага мы ў хаце альбо падчас выкананьня ранішняй руханкі на вуліцы былі зусім голыя, абліваліся халоднай вадой, пакуль была магчымасьць, купаліся ў сьнезе, асабліва загартоўвалі дзяўчынак, без усялякіх скідак на дзіцячы ўзрост. Часам было цяжкавата, калі-некалі цела пакрывалася мурашамі, нават мы стагналі, але ўсё роўна працягвалі займацца гартаваньнем. Гэта дало вельмі станоўчыя вынікі: узмацнілася сіла волі, значна палепшылася здароўе, палепшыўся настрой. І значная эканомія за кошт таго, што мыліся толькі халоднай вадой усе на працягу трох тыдняў, не ўключалі тэлевізар і абмяжоўваліся ў харчаваньні. Вось гэта ўсё дало свае вынікі. Падчас руханак, а таксама ў кватэры заўжды лунае наш родны бел-чырвона-белы сьцяг. І тое трэба рабіць кожнаму беларусу, па магчымасьці”.

(Спадар: ) “Добра, што ёсьць тэлебачаньне і радыё, і мы маем магчымасьць убачыць, што такое Лукашэнка. Як кажа Задорнаў: “Чыпаліна кожны дзень адмачвае такія нумары, якія і ня сьніліся”. Вось што значыць былы калгасьнік. Напрыклад, паказваюць па тэлебачаньню, як ён нараду праводзіць і кажа: “Падвысіць камунальныя паслугі ня больш як на пяць даляраў”. Ён нават ужо беларускія рублі ў разьлік не бярэ. Потым яшчэ кажа, там, нешта не атрымоўваецца з аплатай за паліва: “Кіраўніцтва прапаноўвае за кошт насельніцтва аплочваць паліва, а я лічу – не, трэба знаходзіць іншы шлях”. Бачыце, атрымліваецца, ён яшчэ і правакатар. Кіраўніцтва – гэта ж сумеснае, трэба разам абмеркаваць, а потым казаць: “вось мы рашылі…” А ён сябе вылучае, гляньце, народ, які я добры, а кіраўніцтва, паразыты, прапаноўваюць гэта, а я – вось як. Гэта ж самая сапраўдная правакацыя!”

(Ігнась: ) “Шаноўная Свабода! Празь цябе зьвяртаюся да дужых сьвету ўсяго. Не дапусьціце, даражэнькія, апошняга дыктатара Эўропы, які галосна ўхваляўся дзеяньнямі Гітлера на мясьціне, дзе гэтыя дзеяньні і зьдзейсьніліся. Паберажыце пачуцьці мёртвых і хто яшчэ жывы”.
XS
SM
MD
LG