Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нясьвіскі час”: “Нас становіцца ўсё меней”


Падрыхтавала Любоў Лунёва Агляд незалежнага друку

Газэта “Ганцавіцкі час” пад загалоўкам “БРСМ хоча разводзіць рыбу” паведамляе пра спробу БРСМ забраць сабе тэрыторыю рыбгасу, аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў у Беларусі. Калектыў прадпрыемства зьвярнуўся ў пракуратуру. У выніку дабіліся перамогі.

А вось жыхары вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну сабралі 1000 подпісаў, каб не зачынялі шпіталь на 25 месцаў. Гэта адзіная вёска ў раёне на 2000 жыхароў, з якой не зьяжджае моладзь. Там даволі высокая нараджальнасьць. У школу ходзяць 450 дзяцей.

А ў Нясьвіжы сытуацыя значна горшая. Газэта “Нясьвіскі час” пад загалоўкам “Нас становіцца ўсё меней” падае інфармацыю пра тое, што летась нарадзілася на 21 чалавека менш, чым у 2003 годзе. Галоўныя прычыны – маленькія заробкі, беспрацоўе і праблемы з жытлом. Апроч таго, значна скарацілася колькасьць шлюбаў. Асноўная прычына – моладзь надае перавагу так званым грамадзянскім шлюбам.

“Нясьвіскі час” паведамляе пра кур’ёзны выпадак у пасёлку Гарадзея. Сярод дня супрацоўнікаў міліцыі выклікалі на вуліцу Вакзальную, што ў самым цэнтры гораду. Там мужчына і жанчына на вуліцы займаліся сэксам. Ён 1959 года нараджэньня, яна – 1965. Іх затрымалі. Міліцыянты распачалі крымінальную справу супраць мужчыны. Яны патлумачылі гэта тым, што ў выніку допыту высьветлілася, што ініцыятарам палавога акту быў менавіта ён.

“Витебский курьер” паведамляе пра наступствы ўрагану. Страхавыя кампаніі Віцебскай вобласьці трапілі ў цяжкае становішча, бо некаторыя прадпрыемствы і прыватныя асобы зьвярнуліся па кампэнсацыю стратаў у выніку разбурэньняў ад урагану.
XS
SM
MD
LG