Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынскія сілы бясьпекі разгорнуць для стрымваньня ваяўнікоў


ГАЗА. Кіраўнік палестынскіх сілаў бясьпекі генэрал-маёр Абдэль Разак аль-Маджайдэх заявіў, што бліжэйшымі днямі разгорне сілы бясьпекі Палестыны, каб спыніць збройныя напады на Ізраіль. Учора тэрарыст-сьмяротнік забіў выбухам сябе, ізраільскага спэцслужбоўца і 6 чалавек параніў. Гэта адбылося пасьля таго, як Махмуд Абас прыбыў у Сэктар Газа, каб сустрэцца з прадстаўнікамі ваяўнічых груповак і пераканаць іх спыніць антыізраільскія напады. На Заходнім беразе лідэр групоўкі “Брыгада пакутнікаў аль-Акса” Захарыя Зубэйды заявіў, што спыніць напады на габрэяў у Ізраілі, але не на акупаваных імі Сэктары Газа і Заходнім беразе Ярдану. Тымчасам учора прэм’ер Ізраілю Арыэль Шарон сустрэўся з ізраільскімі вайскоўцамі ў Сэктары Газа, каб абмеркаваць спосабы змаганьня з ваяўнікамі.
XS
SM
MD
LG