Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак сёньня: 3 выбухі сьмяротнікаў і 8 выкрадзеных замежнікаў


БАГДАД. Два замінаваныя аўтамабілі са сьмяротнікамі выбухнулі ў Багдадзе – ля пастарунку і ля аўстралійскай амбасады. Ёсьць ахвяры. Амэрыканскія жаўнеры ачапілі навакольныя раёны. Васьмёх грамадзянаў Кітаю выкралі ваяўнікі ў Іраку. Яны пагражаюць забіць закладнікаў цягам 48 гадзінаў, калі Пэкін не выведзе ўсіх сваіх спэцыялістаў з Іраку. Учора самагубцы на замінаваных аўтамабілях забілі трох чалавек і паранілі сямёх у выніку выбуху ля офіса шыіцкай партыі.
XS
SM
MD
LG