Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі арыштаваныя 8 пэнсіянэраў


САНКТ-ПЕТЭРБУРГ. У Петэрбургу за арганізацыю несанкцыяваных акцыяў пратэсту затрымалі 8 чалавек. Учора пратэсты пэнсіянэраў супраць замены ільготаў выплатамі прайшлі ў Казані, Пярмі, Калузе й Томску. Міжтым 9 інвалідаў, чарнобыльскіх ліквідатараў восьмы дзень працягваюць галадоўку пратэсту. Яны патрабуюць каб іхныя выплаты па інваліднасьці індэксаваліся ў сувязі з інфляцыяй. Стан здароўя галадоўнікаў горшае. Вярхоўны Суд Расеі даслаў на дапрацоўку праект рэзалюцыі ўраду аб індэксаваньні кампэнсацыі інвалідам-ліквідатарам Чарнобыльскай аварыі.
XS
SM
MD
LG