Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кандаліза Райс адказвае на пытаньні Сэнату


ВАШЫНГТОН. Кандаліза Райс, прапанаваная Джорджам Бушам на пасаду дзяржсакратара ЗША, учора й сёньня адказвае на пытаньні сэнацкага камітэту па міжнародных справах. Райс між іншага заявіла, што лічыць дзеяньні адміністрацыі Буша на міжнароднай арэне слушнымі і адэкватнымі, уважаючы на тэракт 11 верасьня 2001 г. Яна заўважыла, што адміністрацыя Буша будзе надалей супрацоўнічаць з саюзьнікамі і падтрымліваць дэмакратызацыю Блізкага Ўсходу. Пасьля дэбатаў Сэнат ЗША павінен прагаласаваць за кандыдатуру Кандалізы Райс, якая зьменіць дзяржсакратара Коліна Паўэла, што сыходзіць у адстаўку. Адносна Іраку Кандаліза Райс заявіла:

(Райс:), Мы мусім зважаць на вялікія цяжкасьці й складанасьці ў спробе дапамагчы грамадзтву пазбавіцца ад такое тыраніі, як тыранія Садама Хусэйна. Гэта ніколі ня будзе лёгкім, тут будуць і ўпадкі і ўздымы. Мы прапаноўвалі мноства рашэньняў, адны зь іх былі добрыя, іншыя – ня вельмі. Але стратэгічнае рашэньне скінуць Садама Хусэйна было правільным.

“Амэрыка й вольны сьвет зноў распачалі доўгую барацьбу супраць ідэалёгіі нянавісьці, тыраніі, тэрору й безнадзейнасьці. Мы мусім супрацьстаяць гэтым выклікам цьвёрда й мужна, як у часы халоднай вайны”, -- заявіла Райс. Некаторыя назіральнікі цьвердзяць, што менавіта яна будзе кандыдаткаю ад рэспубліканцаў на наступных прэзыдэнцкіх выбарах.
XS
SM
MD
LG