Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільёны мусульманаў прыйшлі ў Мэкку


МЭККА. Каля двух мільёнаў мусульманаў распачалі ў аўторак штогадовую пілігрымку – хадж – у сьвяты для іх горад Мэкку. Мінулую ноч яны правялі у даліне ля гораду, а з узыходам сонца пачалі падымацца на гару Арарат, адкуль прарок Магамэт упершыню зьвярнуўся да сваіх пасьлядоўнікаў.

Сёлета з увагі на ваяўнікоў Аль-Кайды і на цісканіну ў натоўпе бясьпеку ахоўваюць 60 тыс. паліцыянтаў. Штогод падчас пілігрымкі ў натоўпе гінуць сотні вернікаў.
XS
SM
MD
LG