Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвійскі бровар належыць эстонцам і фінам


РЫГА. Другі па велічыне піваварны завод Латвіі “Цэсу алус” за год павялічыў аб’ём продажу на 40 адсоткаў. Прададзена было больш за 20 мільёнаў літраў піва. Кіраўніцтва бровару лічыць, што посьпеху спрыяла добрая маркетынгавая стратэгія, а таксама новыя гатункі піва і пагадненьне аб распаўсюджваньні вядомага піва “Хэйнікен”. Завод таксама выпускае сокі. 96 адсоткаў акцыяў латвійскага бровару “Цэсу алус” мае эстонская кампанія, якой цалкам валодае фінскі вытворца піва “Олві”.
XS
SM
MD
LG