Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэшку засудзілі ў Сэрбіі за наркотыкі


БЯЛГРАД. Суд у паўночным сэрбскім горадзе Субоціца сёньня засудзіў да 10 гадоў турмы чэскую жанчыну за спробу кантрабанды амаль 12 кіляграмаў гэраіну. Кацярыну Навакову затрымалі ў мінулым жніўні на поўначы Сэрбіі—у Ваяводзіне на мяжы з Вугоршчынай. Жанчына спрабавала правезьці на машыне з Альбаніі ў Чэхію гэраін. Яна адмаўляла сваю віну, гаворачы, што нічога ня ведала пра схаваны ў машыне гэраін.

Штогод чэхі трапляюць у замежныя суды, дзе звычайна караюць вельмі жорстка. Каля 10 гадоў таму двух чэхаў засудзілі да 50 гадоў зьняволеньне за кантрабанду наркотыкаў у Таіляндзе.
XS
SM
MD
LG