Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямецкія сем’і, якія прымаюць у сябе дома чарнобыльскіх дзяцей, могуць разьлічваць на ільготнае падаткаабкладаньне


Ул. інф. З тлумачэньнямі на гэты конт у сёньняшняй нямецкай прэсе выступілі прадстаўнікі Нямецкага саюзу падаткаплатнікаў у Вісбадэне. Саюз -- аўтарытэтная ў краіне арганізацыя, мэта якой дапамагчы грамадзянам знаходзіць шляхі да легальнага зьніжэньня падаткаў.

У сёньняшнім тлумачэньне для сем’яў, якія запрасілі да сябе на канікулы беларускіх дзяцей, ўказваюцца галоўныя падставы для ільготнага скасаваньня падаткаў. Па-першае, вызначаная сама катэгорыя -“чарнобыльскія дзеці”. Гэта не дасягнуўшыя паўналецьця дзяўчынкі і хлопчыкі, якія пражываюць на забруджанай (з гледзішча міжнародных экспэртаў) беларускай і ўкраінскай тэрыторыях. Падставай для скасаваньня падаткаў з’яўляюцца, безумоўна, і якасьць утрыманьня маленькіх беларусаў у тым ці іншым доме. Улічваюцца выдаткі, якія ідуць на харчаваньне, паездкі дзяцей, а таксама такі момант, як прадстаўленьне юным беларускім гасьцям асобнага пакою. Толькі за прадстаўленьне асобнага пакою нямецкая сям’я можа скасоўваць з падаткаў 11 эўра ў дзень. Паводле прадстаўніцы паўночнанямецкага аб’яднаньня чарнобыльскіх ініцыятываў Эстэр Брамзэн, некаторыя ільготы для скасаваньня падаткаў сем’яў існавалі і раней, аднак…

(Брамзэн) “Цяпер мае знаёмыя пры дапамозе кансультантаў з Саюзу падаткаплатнікаў могуць дамагчыся істотнага зьніжэньня падаткаў. Гэта вельмі важна, бо апошнім часам, у выніку эканамічнай сытуацыі ў краіне, многія сем’і былі вымушаныя адмовіцца ад такіх запрашэньняў беларускіх дзяцей”

Як мяркуюць некаторыя нямецкія назіральнікі, падобныя ільготы сем’ям, якія бяруць да сябе на адпачынак беларускіх дзяцей, ёсьць адпаведнай падтрымкай чарнобыльскага руху як у Нямеччыне, так і ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG