Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс назвала Беларусь "фaрпостам тыраніі"


Ул. інф. Кандаліза Райс лічыць галоўнай зьнешнепалітычнай задачай Злучаных Штатаў распаўсюд дэмакратыі на Блізкім Усходзе і кантроль за міжнароднымі “фарпостамі тыраніі”. Да такіх фарпостаў Райс аднесла Іран, Паўночную Карэю, Кубу, Зімбабвэ, Бірму і Беларусь

Пра гэта Райс заявіла на слуханьнях у Сэнаце ў пытаньні яе прызначэньня на пасаду дзяржаўнага сакратара.

У сваім выступе перад сэнатарамі кандыдатка на пасаду кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства ЗША адзначыла, што захаваньне дэмакратыі ў Расеі з’яўляецца жыцьцёва важным момантам для двухбаковых адносінаў, асабліва з ўлікам агульнага меркаваньня наконт зьяўленьня ў расейскай палітычнай сістэме аўтарытарных элемэнтаў.

Кандаліза Райс заявіла, што вывад войскаў з Іраку наўпрост залежыць ад здольнасьці ірацкіх ўладаў абараніць краіну ад атакаў тэрарыстаў

На заяву Кандалізы Райс падчас слуханьняў у Сэнаце ЗША адрэагавала Міністэрства замежных справаў Беларусі. Паводле пресавага сакратара міністэрства Андрэя Савіных “узгадка Беларусі ў заяве Кандалізы Райс сьведчыць аб тым, што пакуль яе ўяўленьні пра сітуацыю ў Беларусі, на жаль вельмі далёкія ад рэчаіснасьці”.

“Ілжывыя стэрэатыпы і забабоны зьяўляюцца кепскай падставай для фармаваньня эфэктыўнай палітыкі”, – падкрэсьліў прадстаўнік беларускага МЗС. Андрэй Савіных заявіў, што “толькі канструктыўны дыялёг , заснаваны на здаровым сэнсе і існых рэаліях будзе спрыяць нармалізацыі адносінаў паміж нашымі краінамі”.
XS
SM
MD
LG