Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы выбух у Сэктары Газы


ГАЗА. Прадстаўнікі ізраільскага войска і іншыя сьведкі паведамляюць пра выбухі каля памежнага пункту ў Сэктары Газы. Паведамленьні пра выбух пакуль што супярэчлівыя. Паводле прадстаўніка габрэйскіх пасяленцаў, пяць ці шэсьць чалавек былі параненыя. Незадоўга да выбуху ў Сэктар Газы прыбыў палестынскі лідэр Махмуд Абас, каб паспрабаваць пераканаць ваяўнічыя палестынскія групоўкі спыніць напады на ізраільцаў. Раней сёньня прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон сустрэўся ў Сэктары Газы з камандуючымі Ізраільскага войска.
XS
SM
MD
LG