Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак закрывае межы


БАГДАД. Ірацкае кіраўніцтва абвясьціла пра намер закрыць межы і абмежаваць рух унутры краіны, каб прадухіліць напады падчас агульнанацыянальных выбараў. Міністар унутраных спраў Іраку Фалаг Накіп сёньня заявіў, што краіна можа скаціцца да грамадзянскай вайны, калі суніцкая меншасьць будзе байкатаваць выбары 30 студзеня. Паўстанцы робяць напады на выбарчыя ўчасткі, сілы бясьпекі і шыіцкае насельніцтва. Сёньня нападнік-самагубца выбухнуў бомбу у машыне каля багдадзкага офісу вядучай шыіцкай палітычнай партыі. Акрамя нападніка, загінулі два чалавекі. Тым часам Ватыкан паведаміў, што сёньня быў вызвалены каталіцкі арцыбіскуп, якога выкралі ў ірацкім горадзе Масул. Паводле каталіцкай царквы, захопнікі патрабавалі, але не атрымалі за арцыбіскупа выкуп. Сёньня ж паўстанцы распаўсюдзілі відэазапіс, на якім бачна, што ў Іраку ўтрымліваюць васьмёх кітайскіх закладнікаў.
XS
SM
MD
LG