Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі ўкраінскіх выбараў могуць апублікаваць у чацьвер


КІЕЎ. Вярхоўны суд Украіны сёньня вырашыў, што яго ранейшая забарона публікаваць вынікі ўкраінскіх прэзыдэнцкіх выбараў скончыцца заўтра. Нагадаю, паводле вынікаў Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны, на перагаласаваньні другога туру выбараў 26 сьнежня перамог лідэр апазыцыі Віктар Юшчанка. Аднак пасьля атрыманьня скаргі ад іншага кандыдата – былога прэм’ер-міністра Віктара Януковіча – Вярхоўны суд быў забараніў афіцыйную публікацыю вынікаў выбараў да канчатковага разгляду гэтай скаргі.
XS
SM
MD
LG