Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Airbus" прэзэнтаваў найвялікшы ў сьвеце пасажырскі самалёт


ТУЛУЗА. Кампанія “Airbus” сёньня афіцыйна прэзэнтавала мадэль А 380 – найбуйнейшы ў сьвеце пасажырскі самалёт. Гэты самалёт можа зьмясьціць каля 850 пасажыраў. Прэзэнтацыя адбылася ў горадзе Тулуза ў паўднёвай Францыі дзе месьціцца штаб-кватэра кампаніі “Airbus”. На цырымоніі прысутнічалі каля 5 тысяч гасьцей, сярод якіх былі кіраўнікі Францыі, Вялікай Брытані і Гішпаніі – Жак Шырак, Тоні Блэр і Хасэ Луіс Запатэра. Выступаючы на цырымоніі, Тоні Блэр заявіў:

(Блэр: ) “Гэта найцікавейшы новы самалёт у сьвеце. Гэта сымбаль эканамічнай моцы, тэхналягічных навінак, адданых працоўных кадраў і, перадусім, упэўненасьці ў тым, што мы можам канкураваць і перамагаць на ўсясьветным рынку”.

“Airbus” на сёньня прадаў 149 самалётаў мадэлі А 380, у тым ліку 22 грузавыя вэрсіі. Самалёт мае выйсьці на рэйсы ў наступным годзе.
XS
SM
MD
LG