Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Кебіч прагназуе зьніжэньне таваразвароту паміж Беларусьсю і Расеяй


Ул.інф. “Некалькі месяцаў нам давядзецца пакувыркацца” – заявіў Кебіч у інтэрвію Інтэрфаксу

Былы кіраўнік беларускага ўраду Вячаслаў Кебіч прагназуе пэўнае зьніжэньне таваразвароту паміж Беларусьсю і Расеяй з прычыны зьмену парадку спагнаньня падатку на даданую вартасьць. Разам з тым экс-прэм’ер лічыць памылковым меркаваньне шэрагу беларускіх прамыславікоў, што праблему магло б вырашыць аднаўленьне мытнай мяжы паміж дзьвюма краінамі. Прычыны тых цяжкасьцяў, якія ўзьніклі, Вячаслаў Кебіч бачыць ў тым, што беларускі бок ня вызначыў балянс экспартна-імпартных апэрацыяў з Расеяй. На думку былога старшыні ўраду”цяжка спадзявацца на прыстойнасьць расейскіх партнэраў”, бо “ніхто ня хоча адступацца ад узроўню цэнаў, вызначанага раней”. “Яны дыктуюць сваю волю, прынамсі тыя, хто гандлюе сыравінай, без якой мы ня можам абысьціся” – патлумачыў Вячаслаў Кебіч і працягваў “умоўна кажучы, мы не прадалі ў Расею свой грузавік, яго купяць там у КАМАЗа. А мы ж ня можам абысьціся без расейскага газу, нафты і электрычнасьці. Вось вам і дыктат”.
XS
SM
MD
LG