На Камароўскім рынку ў Менску расейскіх тавараў шмат — малочныя прадукты, каўбасы, кандытарскія вырабы, сокі, бакалея, гаспадарчая драбяза. Большасьць прадаўцоў ужо ведае пра тыя праблемы, што ўзьніклі з дастаўкай тавараў з Расеі, але на іхняй працы яны пакуль не адбіліся.
(Спадарыня: )“Пакуль мы гэтага не адчуваем, у нас пакуль тавар ёсьць”.
(Дзяўчына: ) “У нас заўсёды прывозілі пасьля новага году, недзе ў лютым, новы тавар. Бо ў нас фірма вялікая, у нас заўсёды на складзе шмат тавару”.
(Спадарыня: ) “У дадзены момант гэта яшчэ не зусім істотна, бо мы яшчэ жывем 2004 годам. Але засталося зусім мала на складзе. Я думаю, што праблемы будуць — як для пакупніка, так і для нас”.
(Спадарыня: ) “Яшчэ мы з Расеі нічога не атрымалі новага — тое, што звычайна атрымліваем. У нас залучаныя кантракты на дастаўку пэўнага тавару, але пакуль яшчэ толькі чакаем”.
Некаторыя з маіх суразмоўцаў казалі, што ў іх могуць зьнізіцца аб’ёмы продажу, калі праблема са спагнаньнем ускосных падаткаў не разьвяжацца: шмат хто з пакупнікоў прыходзіць на Камароўску менавіта па расейскі тавар.
Людміла, кіраўніца адной з гуртовых фірмаў, якая прывозіць у Беларусь расейскія харчы, кажа, што пакуль не ўдалося завезьці новых партыяў тавараў. Ні беларускія, ні расейскія бізнэсмэны ня ведаюць, як налічваць падатак згодна з новымі правіламі. Праўда, напярэдадні новага году гэтая фірма зрабіла пэўныя запасы тавараў.
(Людміла: ) “Тое, што перабоі з таварам будуць, верагодна. Мне цяжка пра гэта цяпер казаць, бо гэтае пагадненьне прынятае, а як яно будзе дзейнічаць — я яшчэ ня ведаю. Прынамсі, расейцы вельмі насьцярожана настроеныя”.
Супрацоўніца іншай гандлёвай фірмы, якая назвалася Тацьцянай, кажа, што пасьля таго, як праблема з налічэньнем ускосных падаткаў вырашыцца, пакупнікі непрыемна зьдзівяцца з нагоды падаражэньня расейскіх тавараў.
(Тацяна: ) “Кошт у краме ўзрасьце прыблізна на 10–18% у залежнасьці ад стаўкі падатку. Нейкая прадукцыя ў нас 10-працэнтным падаткам абкладаецца, нейкая 18-працэнтным. Адпаведна, у Расеі таксама розныя стаўкі, і ад гэтага падвысіцца кошт”.