Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбары ў Іраку будуць ахоўваць 300 тыс. вайскоўцаў


БАГДАД. Суніцкія ваяўнікі ў Іраку забілі ўчора больш за 20 чалавек, галоўным чынам паліцыянтаў і гвардзейцаў. Напады на выбарчыя ўчасткі адбыліся ў паўднёвым ірацкім горадзе Мусаіб і ў паўночным Масуле. У Масуле таксама выкралі каталіцкага арцыбіскупа Базыля Георгеса Касмусу. Ватыкан назваў заклікаў неадкладна вызваліць сьвятара. Галоўнакамандуючы кантынгентам ЗША ў Іраку генэрал Джордж Кэйсі заявіў, што 300 тыс. ірацкіх гвардзейцаў і вайскоўцаў кааліцыі будуць забясьпечваць выбары 30 студзеня ў Іраку, аднак ён ня сумняецца, што будуць акты гвалту. Міжтым каля мільёну іракцаў за межамі краіны пачалі рэгістравацца, каб узяць удзел у агульных выбарах.
XS
SM
MD
LG