Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абас наведае ваяўнікоў і папросіць не нападаць на Ізраіль


ГАЗА. Новы палестынскі лідэр Махмуд Абас наведае сёньня Сэктар Газы, каб пераканаць палестынскіх ваяўнікоў спыніць напады на Ізраіль. Прадстаўнік ізраільскага прэм’ера Арыэля Шарона назваў гэты крок Абаса “маленькіх рухам у правільным кірунку”. Да візыту Абаса, ваяўнікі з групоўкі “Хамас” заявілі, што выпусьцяць некалькі ракетаў па ізраільскіх пасяленьнях. Ваяўнікі выключылі любое замірэньне, пакуль габрэі ня сыдуць з заходняга берагу Ярдану і сэктару Газы. Аднак лідэр ваяўнічай групоўкі “Ісламскі джыхад” Нафэз Аззам заявіў, што спадзяецца і вырашэньне праблемы праз на дыялёг.

Учора Махмуд Абас загадаў службам бясьпекі прадухіліць атакі паўстанцаў супраць Ізраілю. Ізраіль прыпыніў кантакты з новым палестынскім кіраўніцтвам пасьля тэракту ў Паласе Газы, у выніку якога загінулі 6 ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG