Лінкі ўнівэрсальнага доступу

778 тыс. чалавек загінулі ад стыхійных бедзтваў


КОБЭ. ААН адкрывае ў Японіі пяцідзённую міжнародную канфэрэнцыю ў справе зьмяншэньня шкоды ад стыхійных бедзтваў. Канфэрэнцыя дапасаваная да 10-й гадавіны землятрусу ў Японіі, якое забрала жыцьці 6 тыс. чалавек. Дату канфэрэнцыі прызначылі яшчэ да землятрусу й цунамі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. ААН заяўляе, што стыхійныя бедзтвы за апошнія 10 год закранулі 2,5 млрд. чалавек, больш на 60 %, чым за пазамінулую дзесяцігодку. З 1994 да 2003 ад стыхійных бедзтваў, паводле ААН, загінулі больш за 778 тыс. чалавек. Самыя безабаронныя перад стыхіяй – жыхары бедных краінаў.
XS
SM
MD
LG