Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Гюйгенс-Касіні" перадае гукі з Тытану


RFE/RL 14 студзеня "Гюйгенс" сеў на паверхні Тытану. Апрача відэа і фотаздымкі на Зямлю перадаваліся і аўдыё дадзеныя.

Гук запісваўся з дапамогай аўдыёсэнсару ў блёку HASI (Huygens Atmospheric Structure Instrument).

• Аўдыё MP3, 444 Кб — рэканструкцыя гуку, зробленая на Зямлі, зь некалькіх кавалкаў аўдыё-запісу падчас спуску "Гюйгенса". Аўдыё-запіс павінен даць рэальнае адчуваньне, што чуў бы чалавек, спускаючыся на паверхню Тытану ўнутры капсулы "Гюйгенс".

• Аўдыё MP3, 442 Кб — гэты аўдыёзапіс быў зроблены шляхам канвэртацыі радарных гукаў "Гюйгенса" ў дыяпазон, у якім працуе слых чалавека. Гэтыя радарныя сыгналы былі запісаныя на падлёце да Тытану — апошнія некалькі кілямэтраў пры пасадцы на Тытане. Па меры набліжэньня да паверхні частата і інтэнсіўнасьць гуку павялічваецца. Навукоўцы будуць аналізаваць гэтыя аўдыёзапісы дзеля таго, каб даведацца болей пра склад паверхні Тытану.
XS
SM
MD
LG