Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вочы баяцца, а рукі робяць


Сяржук Вітушка, Вільня Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Мяне аднойчы вельмі зьдзівіла, чаму сярод дзесяці справядлівых Божых прыказаньняў ёсьць такое: помні дзень сьвяты сьвяткаваць, але няма больш справядлівага: помні дзень будзённы працаваць. Адказ на гэтае пытаньне я знайшоў у другой кнізе – вялікай тоўстай кнізе беларускай народнай мудрасьці. І хачу прапанаваць жменьку прыказак, якія прыдумалі мае працавітыя продкі. Гэтыя прыказкі тычацца кодэксу беларускай працоўнай этыкі.

Пачну з прыказкі вочы баяцца, а рукі робяць.

Аднойчы мы з мамай прыехалі да бабулі на вёску. Мама кажа, што бабулі прывезьлі дровы – трэба папілаваць. Прыйшлі мы на гумно, я глянуў – і скіс адразу. Там была такая вялікая куча дроваў, і стала ясна, што работы на цэлы дзень і часу пагуляць ужо ня будзе. Маці пабачыла мой настрой і кажа (падбадзёрыла мяне так): “Вочы баяцца, а рукі робяць”. І мы пачалі пілаваць тыя дровы. І так я захапіўся работай! Шморгае пілка весела – жык-жык – расьце горка пілавіньня прыгожанькага белага... Папілавалі мы тыя дровы, і хапіла яшчэ часу і пагуляць, і навука засталася: “Вочы баяцца, а рукі робяць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG