Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін хоча павысіць пэнсіі на 200 рублёў


МАСКВА. Пасьля хвалі пратэстаў пэнсыянэраў расейскі ўрад паабяцаў павялічыць пэнсыі больш, чым гэта меркавалася. Сёньня прэзыдэнт Пуцін абвінаваціў чыноўнікаў, што яны ня здолелі належным чынам ажыцьцявіць сацыяльныя рэформы Крамля. Пуцін сказаў, што Расея ня можа надалей падтрымліваць неэфэктыўную і грувасткую сыстэму сацыяльных ільготаў. Адначасова расейскі прэзыдэнт сказаў, што заплянаванага павелічэньня пэнсыяў на 100 рублёў або на 3,6 даляра—недастаткова. Ён зазначыў, што павялічыць пэнсыі трэба прынамсі на 200 рублёў.
XS
SM
MD
LG