Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 17 студзеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 17 студзеня.

“ЛіМ”, 1955 год. Сакратар ЦК КПСС М.Хрушчоў друкуе пастанову ЦК КПСС “Аб дні памяці В.І.Леніна”:

“У свядомасці народаў нашай краіны і працоўных усяго свету з імем В.І.Леніна, з яго вучэннем звязваюцца вялікія перамогі совецкіх людзей у будаўніцтве комуністычнага грамадства. Таму цяпер больш мэтазгодна адзначаць памяць В.І.Леніна не ў дзень яго смерці, што накладвае пячатку жалобы і смутку, а ў дзень нараджэння В.І.Леніна — 22 красавіка, надаўшы гэтай даце значэнне свята, што будзе больш адпавядаць усяму духу ленінізма як вечна жывога, жыццесцвярджальнага вучэння”.

“Советская Белоруссия”, 1975 год:

“Гракі атабарыліся ў сасьняку каля трактарнага заводу. Згодна народных прыкметаў, прылёт гэтых птушак азначае надыход вясны. “Што ж здарылася з гракамі?” — гэты факт мы папрасілі пракамэнтаваць загадчыка лябараторыі арніталёгіі аддзяленьня заалёгіі Акадэміі Навук БССР Міхаіла Сьцяпанавіча Долбіка. “Упершыню гракоў, што засталіся на зіму, бачылі ў Менску ў лютым 1937 году, а пасьля зімой 1950, 1954 і 1957 гадоў. Пачынаючы ад 1960 году менчукі сустракаюць іх штогод. Гэта выклікана тым, што зімы ў Беларусі ў апошнія гады зрабіліся цёплыя. Але гэта не азначае, быццам беларускія гракі застаюцца зімаваць у сябе “дома”. Яны адлятаюць туды, дзе цяплей, — у Вугоршчыну, Чэхаславаччыну і Польшчу”.

“Вечерний Минск”, 1985 год. Старшыня выканкаму Заводзкага райсавету народных дэпутатаў Р.Машкоўскі:

“…для папярэджаньня гандлю з рук каля дому №56 па праспэкце Партызанскім наладжана штовечаровае патруляваньне народных дружыньнікаў, за парадкам тут таксама сочаць участковы інспэктар і патрульна-паставая служба міліцыі… На грамадзянаў, якія гандлююць з рук кветкамі й рознымі вырабамі, зробленымі саматужным чынам, складаюцца пратаколы”.
XS
SM
MD
LG