Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты пэнсіянераў дакаціліся да Сыбіры


ЎЛАДЫВАСТОК: Дэманстрацыі расейскіх пэнсіянераў, якія пратэстуюць супраць скасаваньня сацыяльных ільготаў, пашырыліся сёньня на Сібір. Прыблізна тысяча пенсіянераў сабралася ў Хабараўску, і каля дзьвюх тысяч ў Ангарску. Дэманстрацыі пратэсту адбыліся таксама ва Ўсурыйску і на Сахаліне. У суботу на вуліцы Санкт-Пецярбурга выйшлі 10 тысяч чалавек. Учора, каля тысячы дэманстрантаў патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, і аднаўленьня сацыяльных ільготаў. Дараднік прэм’ера Фрадкова генерал Ўладзімір Шаманаў перасьцярог, што незадаволеньне расьце таксама сярод вайскоўцаў. Пратэсты пачаліся пасьля 1 студзеня, калі ўвайшоў ў сілу закон, які прыдугледжвае пенсіянерам і вэтаранам вайны невялікую гарошовую кампенсацыю ў замен за скасаваньне транспартных і мэдычных ільготаў. Пенсіянеры лічаць, што дадатковыя грошы аніяк не кампенсуюць страты ільготаў.
XS
SM
MD
LG