Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейская амбасада ў Тбілісі вінаваціць Грузію


ТБІЛІСІ: Паводле расейскай амбасады ў Грузіі, пагроза для бясьпекі Расеі зыходзіць з тэрыторыі Грузіі. У адмысловай заяве гаворыцца, што гэтая пагроза -- сур’ёзны выклік для бясьпекі і Расеі, і Грузіі. Расея абвінавачвае Грузію ў тым, што яна не прадпрыймае ніякіх крокаў супраць 300 чачэнскіх ды іншых партызанаў, якія знайшлі сховішча ў Панкіскай Цясьніне. Расейская амбасада лічыць, што праблему можна разьвязаць дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву паміж Тбілісі і Масквою, паколькі міжнародны маніторынг аказаўся неэфэктыўны. Злучаныя Штаты прыслалі каля 100 інструктараў для абвучэньня грузінскіх сілаў для барацьбы з баевікамі ў цясьніне.
XS
SM
MD
LG