Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынскае кіраўніцтва забараніла атакаваць Ізраіль?


РАМАЛА: Палестынскі лідэр Махмуд Аббас загадаў службам бясьпекі прадухіліць атакі паўстанцаў супраць Ізраілю. Паводле прадстаўніка палестынскага кабінэту Кадуры Фарэса, Аббас і міністры даручылі службам бясьпекі не дапусьціць далейшых тэрактаў супраць Ізраілю. Ізраіль прыпыніў кантакты з новым палестынскім кіраўніцтвам пасьля апошняга тэракту ў Паласе Газы ў выніку якога загінулі 6 ізраільцаў. Пасьля гэтага ізраільскія сілы застрэлілі двух палестынцаў на дарозе непадалёку ад габрэйскага пасяленьня.
XS
SM
MD
LG