Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не зьбіраецца атакаваць Іран


ВАШЫНГТОН: Прадстаўнік Белага Дому запярэчыў прэсаваму паведамленьню аб тым, што ЗША выбірае вайсковыя аб’екту ў Іране для нанясеньня ўдараў. Часопіс Нью Ёркэр зьмясьціў інфармацыю пра тое, што разьведвальныя службы ЗША ў Іране з дапамогай Пакістану ўжо цягам некалькіх месяцаў зьбіраюць інфармацыю пра вайсковыя аб’екты Ірану, дзе можа вырабляцца зброя масавага зьнішчэньня. Паводле выданьня, Іран будзе наступным аб’ектам амэрыканскай атакі. Аднак прадстаўнік Белага Дому заявіў, што адміністрацыя Буша спрабуе дыпляматычным шляхам разьвязаць праблему магчымых ядзерных праграмаў Тэгэрану.
XS
SM
MD
LG