Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палякі сьцвярджаюць, што не рабавалі старажытныя помнікі ў Бабілёне


ВАРШАВА: Міністр абароны Польшчы Ежы Шмайдзіньскі заявіў, што прысутнасьць міжнародных сілаў ў старажытным Бабілёне дазволіла выратаваць археалягічныя скарбы і помнікі даўніны, а не наадварот. У мінулыя выхадныя Брытанскі Музэй апублікаваў справаздачу ў якой гаворыцца, што з красавіка 2003 году амэрыканскія сілы нанесьлі сур’ёзныя шкоды старажытнаму гораду. Міністр Шмайдзінскі адзначыў, што калі б не амэрыканцы, Бабілён быў бы разрабаваны гэтак жа як іншыя ірацкія музэі. Учора прадстаўнік польскага міністэрства абароны Пётр Пэртэк таксама заявіў, што ні польскія сілы, ні кантынгенты іншых краінаў пад польскім камандаваньнем ніколі не нанесьлі шкоду якім небудзь гістарычным помнікам у Іраку. Амэрыканскія сілы знаходзіліся ў базе ў Бабілёне цягам 5 месяцаў, а міжнародная дывізіся пад польскім камандаваньнем- на працягу 16 месяцаў.
XS
SM
MD
LG