Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах пасялілі ў халодным інтэрнаце


Падрыхтавала Любоў Лунёва Агляд незалежнага друку

Газэта “Белорусский рынок” у фінансавым блёку ацэньвае становішча беларускіх фінансаў. Экспэрты даюць ацэнку сытуацыі на валютных біржах.

Аўтар разважае пра новае правіла – падатак на даданую вартасьць ў краіне прызначэньня. Прамыслоўцы вельмі занепакоеныя ўвядзеньнем ПДВ. Чакаюцца страты. Пакуль ніхто не праводзіць зьдзелкі, бо ніхто ня ведае як гэта рабіць. Экспэрты прагназуюць параліч ўзаемнага гандлю.

“Белорусский рынок” прапануе чытачам артыкул пра новы Дэкрэт Лукашэнкі, каб усе ўстановы мелі так званую “Кнігу скаргаў і прапановаў”.

“Белорусская газета” абмяркоўвае тэму разьмеркаваньня студэнтаў. На старонках газэты выказваюцца дэпутат палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч і рэдактар газэты “Студэнцкая думка” Алена Шалаева.

Чытачы газэты ў сёньняшнім нумары могуць прачытаць эканамічна-палітычны прагноз на 2005 год. Што кажуць палітолягі і эканамісты?

“Радасьці жыцьця” – пад такім загалоўкам “БГ” зьмясьціла артыкул пра новую дыскатэку. Журналіст быў на адкрыцьці: гэта была б банальная інфармацыя, але дыскатэка пад назвай “ХХL” – ня простая, а са стрыптызам. Стрыптыз цяпер будзе ў культурна-асьветніцкім цэнтры упраўленьня справамі прэзыдэнта.

Газэта “Брестский курьер” падае баранавіцкую вэрсію “Апошняга героя”. У Баранавічах праходзіла рэспубліканская алімпіяда школьнікаў па нямецкай, францускай, гішпанскай і нямецкай мовах. Дзяцей пасялілі ў халодным інтэрнаце. Шмат дзяцей захварэлі, астатнія змагаліся з холадам як маглі. Ім было не да алімпіяды.

У Берасьці прайшла акцыя міласэрнасьці “Калядная сьвечка”. Прадпрыемствы і прадпрымальнікі сабралі сродкі, каб дапамагчы сумотным людзям сталага ўзросту, да якіх ходзяць толькі супрацоўнікі сацыяльнай службы. Такіх у Берасьце 1 400 чалавек.

Газэта “Бресткий курьер” надрукавала фотаздымкі вуліцы Набярэжнай у Берасьці. Невядомыя хуліганы пакідалі бэтонныя сьметнікі ў раку і на люкі каналізацыі. Такім чынам, рака затапіла вуліцу. Сьмецьце апынулася ля дамоў жыхароў.

Газэта друкуе артыкул “Памаранчавая рэвалюцыя” вачыма Уладзіміра Вялічкіна. Ён падзяліўся з чытачамі сваімі ўражаньнямі, калі быў назіральнікам на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны ў Луганскай вобласьці.

На апошняй старонцы вернікі могуць прачытаць парады, як трэба паводзіць сябе ў храме напачатку і ў часе набажэнства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG