Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На хадж зьбяруцца некалькі мільёнаў мусульманаў


МЭККА. Саўдаўская Арабія заявіла, што гатовая прыняць да двух мільёнаў пілігрымаў сёлета. Штогадовае паломніцтва ў Мэкку -- хадж – пачынаецца сёлета ў аўторак. Саўдаўскія ўлады падвышаюць меры бясьпекі, каб перашкодзіць ваяўнікам Аль-Кайды, які ладзіць збройныя напады. Летась у Мэццы адбылася цісканіна, падчас якой загінулі 250 пілігрымаў. Сёлета парадак у натоўпе вернікаў будуць забясьпечваць 50 тыс. паліцыянтаў і спэцслужбоўцаў. Не-мусульмане ня маюць права набліжацца да Мэккі.
XS
SM
MD
LG