Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякаў вінавацяць у разбурэньні Бабілёну


ВАРШАВА. Міністэрства абароны Польшчы катэгарычна адпрэчыла абвінавачаньні ў тым, што польскія вайскоўцы нанесьлі шкоду гораду Бабілён, што ў Іраку. З абвінавачаньнямі выступілі брытанскія навукоўцы, якія заявілі, што амэрыканскія, а потым і польскія войскі пашкодзілі старажытную брукаванку і шэраг каштоўных гістарычных помнікаў. Ваенную базу ў Бабілёне разьмясьцілі амэрыканцы ў 2003 г., потым яе перадалі палякам, а колькі дзён таму – ірацкім ваенным.
XS
SM
MD
LG